Парафія Св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах запрашае Вас прыняць удзел у пілігрымках і падарожжах да святых і гістарычных месцаў, што прыцягваюць людзей з розных куткоў усяго свету, выклікаюць захапленне і прыносяць духоўнае ўзбагачэнне.

Вас чакаюць маршруты ў блізкае і далёкае замежжа. Вам прапаноўваецца наведаць Кракаў і Чэнстэхову (Польшча); Вострую браму ў Вільні (Літва); Рым/Ватыкан, Венецыю і Падую (Італія); сабор св. Стэфана ў Вене (Аўстрыя); Прагу (Чэхія); Парыж, Люрд і Авіньён (Францыя), Фаціму (Партугалія) і шмат іншага.

Мы імкнемся браць пад увагу заўвагі і прапановы пілігрымаў, каб падарожжы заўсёды былі насычаннымі, цікавымі і маглі заставацца на доўгую памяць, прыносячы багаты духоўны плён.

З намі можа падарожнічаць кожны, у незалежнасці ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем - хацець адкрываць для сябе новыя рэчы і пазнаваць новых людзей, веруючы, што кожны з нас з'яўляецца непаўторным дарам для іншага.

Пілігрымка ў Рым / Ватыкан, Фларэнцыя (Італія) 12 – 21 ліпеня 2010 г.

Пілігрымка ў Рым / Ватыкан, Фларэнцыя (Італія)

 

12 – 21 ліпеня 2010 г.