Галоўная » Водгукі » Пілігрымка з Беларусі ў Фаціму


Пілігрымка з Беларусі ў Фаціму

08.06.2010 21:07

 

Фаціма — санктуарый у Партугаліі, дзе ў 1917 годзе тром пастушкам аб’явілася Маці Божая. Шлях сюды зь Беларусі пралягае амаль праз усю Эўропу. І яго зусім нядаўна адолелі 37 чалавек з розных гарадоў Беларусі. 
 

Доўжылася пілігрымка 16 дзён. Працягласьць маршруту — 10 тысяч 109 кілямэтраў.

Арганізатары пілігрымкі — айцец Юры Барок і айцец Вячаслаў Барок зь Віцебшчыны — так распрацавалі аўтобусны маршрут, каб беларускія пілігрымы змаглі наведаць таксама найбольш славутыя марыйныя санктуарыі ў Эўропе: Ліхень, Люрд, Ля Салет, Чанстахову. Была магчымасьць пакланіцца рэліквіям апостала Якуба ў Сант’яга дэ Кампастэла — першым месцы пешага супольнага хрысьціянскага пілігрымаваньня ў Эўропе. Таксама пілігрымы адведалі найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барсэлёне і Кёльне. 

Партугальская вёска Фаціма вельмі багатая на рэлігійныя і архітэктурныя слыннасьці. Тут цяпер адна з галоўных сьвятыняў сусьветнага каталіцызму. Пачаўшы ў 1928 годзе, тут да 1953-га году ў памяць аб зьяўленьні Багародзіцы збудавалі базыліку. Цяпер тут уражваюць алтары, статуі і маляўнічыя вітражы.

Адзін з найбольш яркіх успамінаў пра Фаціму — крыніца Сэрца Езуса, каля якой шматлікія пілігрымы атрымліваюць Божыя ласкі.

Пілігрымы лічаць абавязковым прайсьці сьцяжынкаю пастушкоў, якія першымі спаткалі Маці Божую. Тут цяпер разьмешчаныя стацыі Крыжовага шляху.

Людзі імкнуцца ў партугальскую Фаціму, каб атрымаць духоўнае аздараўленьне. Просяць яго і для сваіх блізкіх. Шматлікія калекі моляцца тут аб суцяшэньні ў сваім цярпеньні. Штовечар пілігрымы запальваюць зьнічы і зь імі ў руках запаўняюць вялікую плошчу перад базылікай.

 

Радыё Свабода



Святая Зямля - Вясна ў Галілеі - Ізраіль

З вылетам з Кіева. 

Час: 22 - 30 сакавіка 2012 г.

Кошт: 799 даляраў