Водгукі - Пілігрымкі i паломніцтвы да святых, гістарычных месцаў. Падарожжа з Касцёлам.
Віленскі дзённік
У паломніцтва хацелася заўсёды. Толькі ўвеcь час не выпадала на гэта  грашэй, на вялікі жаль. Цяпер, калі іх яшчэ паменела, яны знайшліся. Не  ведаю адкуль, бо, страціўшы мужа, я  стала шукаць  сэнс жыцця,  далейшага…
Дзіўна, але факт: знайшла. Падарожжы за мяжу Беларусі - вось дзеля чаго трэба яшчэ пажыць.
Гэтай  вясною я пабывала ў Італіі. Прыехала іншым чалавекам: памяркоўным.  Я  не была такой  ніколі -  спакойнай, свабоднай ад крытыканства палітыкі,  начальства, блізкіх з іх недахопамі. Жыццё стала бачыцца не толькі  чорным і белым, а рознакаляровым, з мноствам адценняў і тонаў. Я  зразумела самае важнае:  трэба ўмець  трываць, калі здаецца зусім  нясцерпна, прымаць жыццё як Божы дар, з пакутамі, з радасцю і любоўю.
Браты  – ксяндзы Вячаслаў і Юрый Баркі, з якімі мне пашчасціла сустрэцца  падчас пілігрымак, унеслі  ў маё жыццё такія карэктывы, што я маю сёння  спакой, свежасць меркаванняў аб уладкаванні Сусвету, у якім ёсць  гармонія па волі Бога.
Духоўныя пошукі , што ёсць ісціна – гэта Вера,  Надзея, Любоў. У Вільні яны мелі знайсціся. Наша Вострабрамская Божая  маці сустрэла сваіх дзяцей і мяне ў іх ліку. Святая імша на нашай  беларускай мове, прычасце, далучэнне да хрысціянства – гэта самае  галоўнае, што было ў Вільні.
Ксёндз Вячаслаў Барок з’яўляецца  сучасным нацыянальным святаром, памяркоўным духаўніком, якому можна  паспавядацца з вялікім жаданнем.
Самае супярэчлівае ўражанне  засталося ад наведвання  замка ў Троках. Асоба князя Вітаўта, апетага ў  “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага, паўстала перада мной ў новым  ракурсе: ён не толькі перамог у
Грунвальдскай бітве (разам з  саюзнікамі), ён памяркоўнасць  перадаў нам у спадчыну ды яшчэ веру ў  Бога. Можа, па гэтай прычыне з’явіўся абраз Божай маці ў Вострай Браме.
Сапраўды,  мы не можам адабраць у літоўцаў агульнага нашага дзяржаўцу Вітаўта, як і  самую старажытную Вільню, якая на кожным кроку напамінае пра Беларусь з  яе гістарычнымі каштоўнасцямі.
Тым, хто хоча адчуць сябе беларусам,  стаць, нарэшце, ім - паедзьце ў пілігрымку з ксяндзамі Вячаславам ці  Юрыем. А мне застаецца сказаць ім дзякуй за ўсё.
Тамара Шастаковіч, г.Ляхавічы
2011, кастрычнік
Поездка в Германию и Израиль
В этом году друзья случайно посоветовали  съездить в Германию с   "Пилигримкой". Раньше я не слышала об этой  организации,поэтому решила   перед отъездом посмотреть информацию на  сайте "Piligrymka.by". Сначала   мне показалось, что паломничество по святым  местам - это не очень   хорошая идея, так как в Минске в церковь мы ходим не  часто. Но   привлекла цена,и достаточно интересная экскурсионная  программа - за   неделю мы были в 5 городах - Хельмштед, Брауншвайт, Дрезден, Ольцбург,   Магдебург. Я  раньше никогда не была в Германии, хотя часто путешествую с   родителями и мне интересно было туда съездить. Но всё никак не было   времени. А тут  случайно записали на эту поездку. Германия - огромная   страна, и за семь дней  невозможно было бы объехать все города, хотя и   очень хотелось. Очень  понравился Дрезден. Такой необычной архитектуры   старый город, река  Эльба, на которой был основан город- всё смотрится   очень органично.
Хочу  сказать несколько слов о людях, которые организовывают эти   поездки. В  наши непростые времена сложно было бы найти такие   туристические  компании, которые предлагали бы туры по приемлемым ценам.   А тут всё  сочетается -  и приятная, потрясающая атмосфера, которая   существует  благодаря ксёндзу Вячеславу (все люди настроены    доброжелательно) и  огромная туристическая программа - ведь надо   приложить столько  усилий, чтобы отработать маршрут.
После Германии, где мне очень  понравилось, я решила съездить в   Израиль - хотя это уже совершенно другая  культура и страна. За 8 дней  мы  были и на Мёртвом море, и в храме Гроба  Господня, Иерусалиме и др. А   также видели совершенно потрясающие  музыкальные фонтаны в Тверии.
Хотя,   конечно, если  путешествуешь с группой будь готов к тому, что некоторые   люди не слишком организованы, а также долгие задержки в аэропорту, на   границе - но это  мелкие недостатки, которые бывают в любой поездке.
Хочется  сказать огромное спасибо "Пилигримке" за возможность   путешествия по  всему миру, знакомству с новыми интересными людьми, а   также ксёндзу Вячеславу, который умеет пошутить в нужный момент и   создать атмосферу, в которую хочется возвращаться снова и снова.
Анастасия, Минск.
03.11.2011.
Вена—Рым. Пілігрымка. 30 верасня 2010
Я пэўна адзіная з усёй групы не   цікавілася, дзе мы будзем спаць і што есці, настолькі гэта было для  мяне  неістотна. Чалавеку так няшмат трэба, каб не памерці: вада, сонца,   трошкі хлеба. Я ехала, каб адкрыць для сябе новыя мясціны, людзей,   пагрэцца на сонцы, адчуць момант спаткання са святыняй, яшчэ раз   перажыць радасць навяртання.
Першым прыпынкам была Чэнстахова.
Цяпер,   праз прызму Ватыкана, яна падаецца мне цёплай і па-хатняму ўтульнай,   гасцінай гаспадыняй, шчыра вітаючай усіх пілігрымаў. Мы мелі шчасце   пабачыць Абраз Маці Божай Чэнстаховай, памаліцца у каплічцы. Імшу   цэлебраваў наш айцец Юры. Яго пранікнёныя словы, народжаныя любовю да   Беларусі, кранулі глыбока маё сэрца. Ніколі іх не забуду, як лампадка,   аднойчы запаленая, не згасне у маёй душы.
Потым была Вена. Крыху   фанабэрыстая прыгажуня ва ўрачыстым кужэльна-залатым строі з шыкоўнай   фрызурай. Ніводнага аднолькавага будынка, вуліцы, помніка. Хофбург,   Ратуша, Оперны тэатр неслі сваё хараство, не перакрыкваючы адно аднаго,   розныя і непаўторныя ў велічы, як каштоўныя камяні, нанізаныя на   пацеркі.
Вена не была знішчана падчас Другой сусветнай вайны. На   такую прыгажосць не паднялася рука нават у фашыстаў, яны адмовіліся   выконваць нялюдскі загад узрываць цэнтр горада. Мы незлічоную колькасьць   колаў нарэзалі вакол Сабора Св. Стэфана. Найцудоўнейшы гатычны храм,   першая капліца на гэтым месцы пабудавана у ХІІ ст, сучасны храм у   1510-м, дарэчы, будоўля лічыцца няскончанай, але гэта не замінае нікому.   Акрамя набажэнстваў, у храме ладзяцца і канцэрты. У блуканні па  горадзе  мяне суправаджалі пахі дарагой парфумы, кветак, смачнага,  па-майстэрску  ўпрыгожанага печыва і — нечакана? — конскага гною, усё  гэта дзіўным  чынам складала букет. Між іншым у Хофбурге месціцца  элітная школа  верхавой язды, так што коні ў венскай сталіцы не толькі  для забавы. Самі  венцы цалкам адпавядаюць свайму гораду, не мітусяцца,  не крычаць і не  размахваюць рукамі, рухаюцца паволі, мусіць у іх  галовах круціцца  бясконцая кружэлка з венскім вальсам. Я засталася у  захапленні ад чыстай  вады, паветра, венскай кавы і цукерак. Дарэчы,  венцы, не шкадуюць  электрычнасці на асвятленне вітрын уначы.
Вечны  горад. Тут кожны  камень дыхае гісторыяй. Італьянцы не робяць дзікунскай  рэстаўрацыі, не  перафарбоўваюць свае помнікі, а ўжываюць тэхналогію  кансервацыі, між  іншым, даволі дарагую, і іхнія сведкі гісторыі  выглядаюць як жывыя.
Яны  ўсе жывуць кожны сваім жыццём, старыя і  сучасныя палацы і гатэлі,  плошчы і вулачкі, і італьянцы, не звяртаючы  асаблівай увагі на культурны  слой пад нагамі, шпацыруюць па горадзе. Мы  былі у базыліцы Св.  Клемента, абышлі вакол Калізея, Форума, Пантэнона,  кідалі манеткі у  фантаны Трэві. Усё цікава, толькі самі мясцовыя  жыхары пакідаюць не  вельмі прыемныя ўспаміны. Не хочацца нікога  крыўдзіць, але параўнанне з  гжэчнымі аўстрыякамі не на карысць  італьянцам. Часткова Італія нагадала  мне каханую айчыну: у кавярні  можна было нарвацца на паўпрыкрытую  знявагу, прыбіральня магла  «парадаваць» адсутнасцю вады і туалетнай  паперы, а то і ўвогуле быць  зачыненай. Парада сцерагчы свае рэчы і  вялізарная колькасць на вуліцах  міліцыянтаў таксама вяртала з нябёсаў на  грэшную зямлю. Але нашы  позіркі усё ж былі скіраваны вакол сябе і  ўверх. Нашы экскурсаводы,  Алёна і Андрэй, дапамагалі стварыць узнёслую  атмасферу святога месца.  Вялікі ім дзякуй за гэта.
Падняцца па Святой  лесвіцы у Рыме! Пасля  гэтага я лётала як на крылах, адчула сябе  настолькі вольнай і  шчаслівай, як ніколі. Нават і стомленасці як не  было.
На наступны дзень мы дасягнулі галоўнай мэты свайго падарожжа — Ватыкана. Прабачце, не буду апісваць свае уражанні.
Стасункі   з Богам ёсць самай інтымнай часткай нашага жыцця. Мы маліліся на месцы   пахавання нашага Св. Язафата Кунцэвіча у базыліцы Св. Пётры. Кожны аб   сваім, я веру — наша супольная малітва дапяла да Пана Бога.
У   зваротны шлях мы паехалі праз Венецыю. Каляровая музычная шкатулка.   Горад без машын, ровараў і байкераў. Каналы і гандолы, цудоўны пах   марской вады, у якой я з задавальненнем памыла свае ножкі, як рабілі   старажытныя заваёўнікі, а можа, яны рабілі штосьці іншае, толькі вада не   змянілася з тых часоў і шмат чаго яшчэ, і кавярня на плошчы Св. Марка,  і  палац Дожаў і сам сабор Св. Марка. У мяне перахапіла дых, калі я   убачыла сабор. Зашмат прыгажосці і золата і яскравых фарбаў для   невялічкага па памерах храма, бо вялікі бы сышоў пад ваду, але разумееш   што не бывае зашмат хараства. Вяртанне з выраю.
Час прамінуў хутка, і   цудоўнае падарожжа скончылася. Усяго толькі тыдзень казачных прыгодаў,   але засталіся фоты, успаміны, запаленае святло, і надзея на наступную   сустрэчу.
Шчырае дзякуй айцу Юрыю і айцу Вячаславу за іхнюю працу,   няпростая справа — ладзіць такія пілігрымкі, розныя людзі, розныя   праблемы. Ня буду казаць за ўсіх, мы з дачушкай вярталіся шчаслівыя,   задаволеныя і узмоцненыя, з верай і надзеяй. Вялікі дзякуй.
Анжаліка Камбалава, Баранавічы  30 верасня 2010
Падарожжа ў Велеград. жнівень - 2010 г.
Велеград – горад шматлікіх пілігрымаў не толькі з Чэхіі, але і з усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, бо звязаны ён з духоўнай і асветніцкай дзейнасцю св. Кірыла і Мяфодзія.
Св. Кірыл і Мяфодзій, браты з візантыйскага гораду Салонікі, -- асветнікі славян, стваральнікі славянскай азбукі і царкоўнаславянскай мовы, прапаведнікі хрысціяства. Яны кананізаваны і лічуцца святымі, як на Усходзе, так і на Захадзе.
Яшчэ ў 862 годзе Кірыл і Мяфодзій, знаходзячыся ў Канстантынопале, атрымалі ад мараўскага князя Расціслава запрашэнне. У ім пазначалася: народ, які вызнае хрысціянскую веру, не мае настаўнікаў, якія маглі б тлумачыць яму веру на ягонай роднай мове. Браты адгукнуліся на запрашэнне і больш за тры гады працавлі сярод славянаў Маравіі.
Калі Кірыл знайшоў свой апошні спачын у Рыме, то Мяфодзій памер і быў пахаваны ў наваколлях самога Велеграда, дзе стаяў мітрапалітны храм. Далейшыя напады вугорцаў, якім спадарожнічылі руйнаванні і знішчэнні вялікамараўскіх паселішчаў, на вялікі жаль, не дазваляюць сёння дакладна вызначыць месца той святыні і магілы святога. У кожным выпадку, св. Кірыл і Мяфодзій застаюцца цудоўным і моцным прыкладам, як можна і трэба абараняць сваю культуру, мову, традыцыі. Дзякуючы ім славянская мова нараўне з лацінай і грэцкай, не зважаючы на супраціў тагачасных нямецкіх палітычных і духоўных колаў, назаўсёды ўвайшла ў літургію касцёла.
Пілігрымы з Беларусі, знаходзячыся ў Велеградзе, змаглі памаліцца на беларускай мове ў храме Небаўзяцця Панны Марыі і св. Кірыла і Мяфодзія, выказваючы гэтым святым сваю падзяку. Цэлебраваў імшу кс. Юры Барок, адзін з арганізатараў і духоўных апекуноў падарожжа. У малітве бралі ўдзел як каталікі, так і праваслаўныя.
Храм Небаўзяцця Панны Марыі і св. Кірыла і Мяфодзія з’яўляецца сапраўднай дамінантай горада. Як знак сваёй важнасці для ўсяго хрысціянскага свету, у 1985 г. ён атрымаў ад Папы Яна Паўла ІІ Залатую ружу, якая да сённяўшняга дня захоўваецца ў Велеградзе.
За час пілігрымкі група з Беларусі наведала не толькі Велеград, але і Кракаў, Вену, Прагу, Браціславу. Беларускія пілігрымы змаглі дакрануцца да еўрапейскай гісторыі і архітэктуры, убачыць прыгажосць бліскучых сталіц Еўропы.
У Кракаве нікога не пакінуў абыякавым Вавель – каралеўскі палац і касцёл Св. Станіслава і Вацлава, дзе спачываюць парэшткі вялікіх дзеячоў і каралёў Рэчы Паспалітай, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Сярод іх: Ягайла, Ядвіга, Соф’я Гальшанскя, Стэфан Баторый, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч, Юзэф Пілсуцкі, а таксама трагічна загінуўшыя прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі з жонкай.
Браціслава пакінула след у памяці сваімі ўтульнымі вулачкамі, па якіх хацелася шпацыраваць да самага вечара, недарагімі кавярнямі і крамамі, надзвычайнай дабрынёй і адкрытасцю саміх славакаў. І, канешне, сваёй непаўторнай архітэктурай – храмам Св. Марціна – каранацыйнай базілікай каралёў Венгрыі; Міхальскай вежай, што захавалася ў горадзе з ХІІ ст.; прыгажуняй-ратушай і шматлікімі прыкладамі гарадской скульптуры.
Калі сталіца Славакіі запомнілася сваім сціплым ачараваннем, Вена здзівіла пышнасцю і багаццем. Сапраўдны імперскі горад. З бляскам золата, вытанчанасцю архітэктурных формаў, раскошай, музыкай вальса і пахам венскай кавы.
Апошнім пунктам падарожжа стала злата Прага – адзін з прыгажэйшых гарадоў не толькі Еўропы, але і ўсго свету. Нам, беларусам, было вельмі прыемна адчуць, што гэты горад быў звязаны і з нашай гісторыяй і культурай, бо менавіта ў ім на працягу 1517-1519 гг. вялікі палачанін Францыск Скарына надрукаваў свой пераклад Бібліі на беларускую мову. Сёння на былым будынку друкарні Скарыны прымацавана шыльда, дзе па-беларуску і па-чэску напісаныя словы падзякі і гонару нашаму земляку. Таму нядзіўна, што шмат хто з пілігрымаў рабіў фотаздымкі на фоне гэтага памятнага знака.
Падарожжа атрымалася вельмі цікавым і добра заарганізаваным з тэхнічнага пункту гледжання. Быў таксама час на сваю асабістую праграму, на маленькія закупы ды набыццё сувеніраў для тых, хто застаўся дома.
B. Nieviarouski
Пілігрымка з Беларусі ў Фаціму
08.06.2010 21:07
Фаціма — санктуарый у Партугаліі, дзе ў 1917 годзе тром пастушкам аб’явілася Маці Божая. Шлях сюды зь Беларусі пралягае амаль праз усю Эўропу. І яго зусім нядаўна адолелі 37 чалавек з розных гарадоў Беларусі.
Доўжылася пілігрымка 16 дзён. Працягласьць маршруту — 10 тысяч 109 кілямэтраў.
Арганізатары пілігрымкі — айцец Юры Барок і айцец Вячаслаў Барок зь Віцебшчыны — так распрацавалі аўтобусны маршрут, каб беларускія пілігрымы змаглі наведаць таксама найбольш славутыя марыйныя санктуарыі ў Эўропе: Ліхень, Люрд, Ля Салет, Чанстахову. Была магчымасьць пакланіцца рэліквіям апостала Якуба ў Сант’яга дэ Кампастэла — першым месцы пешага супольнага хрысьціянскага пілігрымаваньня ў Эўропе. Таксама пілігрымы адведалі найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барсэлёне і Кёльне.
Партугальская вёска Фаціма вельмі багатая на рэлігійныя і архітэктурныя слыннасьці. Тут цяпер адна з галоўных сьвятыняў сусьветнага каталіцызму. Пачаўшы ў 1928 годзе, тут да 1953-га году ў памяць аб зьяўленьні Багародзіцы збудавалі базыліку. Цяпер тут уражваюць алтары, статуі і маляўнічыя вітражы.
Адзін з найбольш яркіх успамінаў пра Фаціму — крыніца Сэрца Езуса, каля якой шматлікія пілігрымы атрымліваюць Божыя ласкі.
Пілігрымы лічаць абавязковым прайсьці сьцяжынкаю пастушкоў, якія першымі спаткалі Маці Божую. Тут цяпер разьмешчаныя стацыі Крыжовага шляху.
Людзі імкнуцца ў партугальскую Фаціму, каб атрымаць духоўнае аздараўленьне. Просяць яго і для сваіх блізкіх. Шматлікія калекі моляцца тут аб суцяшэньні ў сваім цярпеньні. Штовечар пілігрымы запальваюць зьнічы і зь імі ў руках запаўняюць вялікую плошчу перад базылікай.
Радыё Свабода
Группа белорусских верующих совершила паломничество в Ватикан
Группа белорусских верующих совершила паломничество в Ватикан
15 октября группа белорусских верующих — католиков и православных — вернулась из паломничества к месту захоронения святого Иосафата Кунцевича в Ватикане. Путешествие было организовано Витебской диоцезией, руководителем группы выступил ксендз Вячеслав Борок.
Пилигримка началась с посещения монастыря в польской Ченстохове, где хранится образ Матери Божьей Ченстоховской, покровительницы Польши. Паломники побывали также в Вене, где посетили собор Святого Стефана.
В Ватикане белорусы приняли участие в богослужении, помолились у могилы святого Иосафата Кунцевича, побывали у места захоронения святого апостола Павла, ознакомились с достопримечательностями Рима. В Венеции паломники имели возможность принять участие в богослужении в соборе Святого Марка.
Иосафат Кунцевич — униатский церковный деятель, в 1618—1623 годах служивший архиепископом Полоцким, принял мученическую смерть в Витебске. С 1867 года — святой католической церкви.
БЕЛАПАН
http://belapan.com/archive/2008/10/16/vatican/
Беларускія пілігрымы наведалі месца пахаваньня сьв. Язапата Кунцэвіча
Беларускія пілігрымы наведалі месца пахаваньня сьв. Язапата Кунцэвіча
Асоба грэка-каталіцкага арцыбіскупа Язапата Кунцэвіча ў беларускай гістарыяграфіі з’яўляецца вельмі супярэчлівай. Праваслаўныя лічаць яго ворагам, які зьдзекаваўся з людзей, што не жадалі прымаць еднасьць з Рымам. Каталікі, наадварот, абвясьцілі яго сьвятым і прызналі апекуном створанай у 1999 г. Віцебскай дыяцэзіі. Бясспрэчна адно — Язапат Кунцэвіч не пашкадаваў нават уласнага жыцьця дзеля аднаўленьня еднасьці ўсіх хрысьціянаў.
Сёлета мне пашанцавала пабываць у пілігрымцы да месца пахаваньня сьвятога Язапата Кунцэвіча ў Рыме, якую арганізаваў ксёндз з Расонаў Вячаслаў Барок. Не хапае слоў, каб перадаць усе мае ўражаньні ад пілігрымкі, асабліва ад таго яе моманту, калі мы мелі магчымасьць прыняць удзел у набажэнстве ў галоўным храме каталікоў сьвету -- саборы Сьв.Пятра і памаліцца ля срэбнай труны з астанкамі сьвятога Язапата Кунцэвіча. На жаль да алтара Васілія Вялікага, дзе знаходзяцца астанкі сьвятога, ахова Ватыкана пусьціла нас усяго толькі на некалькі хвілінаў, але і гэтага часу пілігрымам хапіла, каб адчуць усю моц прысутнасьці каля сапраўды вялікага пакутніка. Ксёндз Вячаслаў Барок выказаў шкадаваньне, што астанкі нашага беларускага сьвятога, які ўсё сваё жыцьцё працаваў у Беларусі знаходзяцца ў Ватыкане. Напэўна, было б больш справядлівым, калі б яны былі пахаваны на яго радзіме, і ўсе нашыя вернікі мелі б магчымасьць доступу да іх. Думаю, варта за гэта маліцца. Але трэба адзначыць, што ў Мёрскай парафіі сёньня захоўвацца рэліквіярый з машчамі святога Язапата, які быў туды перададзены ў 2004 г.
У нашай групе пілігрымаў знаходзілася шмат праваслаўных, некаторыя зь якіх выказвалі зьдзіўленьне, што Язапата Кунцэвіча Касцёл прызнае сьвятым. Сапраўды, яго постаць у гістарычнай літаратуры падаецца пераважна не ў самых сьветлых колерах. Маўляў, быў нецярплівы, не шкадуючы сябе, не шкадаваў і іншых. Вобраз сьв.Язапата, створаны Ўладзімерам Караткевічам у п’есе «Званы Віцебска», падаецца мне шмат у чым далёкім ад рэальнага. Язапат Кунцэвіч памёр пакутніцкай сьмерцю за тое, каб у каталікоў і праваслаўных была адна царква, адна вера. Ён, як ніхто іншы, ужо тады разумеў, які вялікі і страшны грэх падзелу Хрыстовага Цела, якім, паводле хрысьціянскага вучэньня, зьяўляецца Царква. Унія, што па Божаму провіду была заключаная на беларускай зямлі ў 1596 годзе, на нейкі час зноў прынесла еднасьць хрысціянам. Развіцьцё Уніі ў Беларусі на пачатку XVII ст. і зьвязаная менавіта з імем Кунцэвіча. Ён быў яе сынам, дзеячам, пакутнікам і сьвятым.
...Халодным лістападаўскім днём у 1990 годзе маладыя грэка-каталікі на чале з айцом Себасцьянам паспрабавалі ўстанавіць крыж на дзьвінскім беразе ў Віцебску, адкуль калісьці скінулі нежывое цела арцыбіскупа. Яны пранесьлі па віцебскіх вуліцах крыж і абразок з выяваю святога Язапата, а калі распачалі асвячэньне крыжа на Ўсьпенскай горцы, трапяткую людзкую узьнёсласьць парушыла зьяўленьне міліцыянераў. Тыя, выконваючы загад гарадзкіх уладаў, перашкодзілі ставіць крыж. Праз год крыж у гонар сьвятога Язапата Кунцэвіча быў усё-такі пастаўлены, але ўначы таямніча зьнік...
Тым, хто аб гэтым ведае, хто разумее, наколькі цяжкі і цярністы быў шлях Царквы на нашай зямлі, тым, хто разумее, што такое Беларусь калісьці, учора і сёньня -- няхай дадасца сілы, любові і адвагі.
Кацярына Церашкова, Наваполацак
10:26, 28 жнiўня 2008
nn.by
Пілігрымы з Беларусі наведалі Люрд
Пілігрымы з Беларусі наведалі Люрд
18.06.2009 16:18
З 18 па 28 мая 2009 г. у пілігрымцы ў Люрд (Францыя) прынялі ўдзел 38 вернікаў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Шлях у славуты марыйны санктуарый праходзіў праз некалькі еўрапейскіх краін, таму пілігрымы мелі магчымасць памаліцца ў Кёльнскім саборы ў Германіі, французскім саборы Нотр-Дам дэ Пары, у саборы святога Антонія Падуанскага ў Італіі, саборы святога Віта ў чэшскай Празе, кракаўскім санктуарыі Божай Міласэрнасці.
Сапраўднае духоўнае і фізічнае ўмацаванне, а таксама пераасэнсаванне жыццёвых каштоўнасцяў пілігрымы зведалі падчас малітваў у Масаб’ельскім гроце, дзе 151 год таму святой Бэрнардэце Субіру аб’явілася Маці Божая. У гэтае месца кожны дзень ідуць шматлюдныя працэсіі вернікаў з усяго свету, каб прасіць у Маці Божай заступніцтва і ласкі аздараўлення.
Пілігрымы падчас свайго малітоўнага падарожжа наведалі таксама славуты Падуанскі універсітэт у Італіі, дзе сярод самых лепшых студэнтаў за стагоддзі яго існавання, адным з першых названы беларус з Полацка Францішак Скарына.
Удзельнікі пілігрымкі за магчымасць памаліцца ў славутых святынях выказваюць удзячнасць яе арганізатарам — кс. Вячаславу Барку і кс. Юрыю Барку.
Галіна Нікіціна
catholic.by
Беларускія пілігрымы вярнуліся з Рыма 01.09.2009 17:04
Беларускія пілігрымы вярнуліся з Рыма
01.09.2009 17:04
Завяршылася чарговая пілігрымка беларускіх вернікаў да месца пахавання св. Язафата Кунцэвіча — Рым (Ватыкан). Малітоўнае падарожжа працягвалася з 10 па 18 жніўня 2009 г.
Арганізатар гэтай і іншых пілігрымак кс. Вячаслаў Барок, пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Полацкі дэканат), распачаў сваю сістэматычную дзейнасць у галіне рэлігійнага турызму ў мінулым годзе. За гэты час пілігрымы з розных куткоў Беларусі больш дзесяці разоў наведвалі святыя месцы ў Францыі, Чэхіі, Польшчы, Італіі, Аўстрыі, Германіі.
За дзевяць дзён падарожжа ў Рым пілігрымы праехалі праз чатыры еўрапейскія краіны. Першы прыпынак адбыўся ў польскім мястэчку Чэнстахова, якое славіцца цудоўным абразом Маці Божай Чэнстахоўскай. Штогод тысячы пілігрымаў з усяго свету збіраюцца тут 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Увечары ў марыйным санктуарыі арганізатары малітоўнага падарожжа кс. Вячаслаў Барок і кс. Юры Барок цэлебравалі для пілігрымаў святую Імшу на беларускай мове.
Пасля начнога пераезду пілігрымы апынуліся ў аўстрыйскай сталіцы Вене — горадзе славутых кампазітараў. Перш за ўсё Вена лічыцца радзімай В. Моцарта. Вобраз кампазітара, які з вялікай пашанай захоўваецца ў памяці гараджанаў, стаў турыстычным сімвалам аўстрыйскай сталіцы. Дзевяцігадзінная экскурсія па горадзе ўключала наведванне знакамітага сабора святога Стэфана, парламента, нацыянальнай бібліятэкі, гарадской ратушы і інш.
Сапраўднай кампенсацыяй за доўгі пераезд стала трохдзённае прабыванне ў Італіі — краіне сонца, віна і старажытнай культуры. Наведванне Ватыкана на самым світанні, калі горад яшчэ толькі прачынаўся, а плошча Святога Пятра адпачывала ад турыстаў, святая Імша ў базыліцы святога Пятра каля магілы мучаніка беларускай зямлі св. Язафата, які загінуў за ідэю паяднання Цэркваў, — сталі кульмінацыйнымі падзеямі падарожжа. Вечны горад сустрэў пілігрымаў жнівеньскай спёкай, якая, аднак, не сапсавала экскурсійнай праграмы. Пілігрымы ўбачылі сусветна вядомыя цуды архітэктуры: Пантэон, найпрыгажэйшы фантан горада дэ Трэві, Калізей, рымскі Капітолій, старажытны Рым (Forum Romanum).
Апошнім пунктам пілігрымкі стала рамантычная Венецыя з наведваннем сабора святога Марка і палаца Доджаў. Пілігрымы любаваліся прыгажосцю наваколля, стоячы на славутым мосце Рыальто, перакінутым праз Гранд Канал, па якім ужо з самага ранку віравалі шматлікія гандолы.
«Я вельмі ўзрушана шчырымі ўзаемаадносінамі ў групе, — кажа ўдзельніца пілігрымкі Святлана Васіленка, выкладчыца БДУ у Мінску. — Цешуся, што падчас нашага пажарожжа заўсёды гучала беларуская мова. Дзякую за гэта. Я ехала ўбачыць Ватыкан, каб у сценах базылікі сказаць нешта запаветнае. Я гэта зрабіла».
Многія з пілігрымаў выказалі жаданне здзейсніць падобнае падарожжа яшчэ раз.
Яна Шыдлоўская
catholic.by
Белорусские верующие вернулись из паломничества в Ватикане
Белорусские верующие вернулись из паломничества в Ватикане
15.10 / 21:52 /
15 октября группа белорусских верующих — католиков и православных — вернулась из паломничества к месту захоронения святого Юзефата Кунцевича в Ватикане. Путешествие было организовано Витебской диоцезией, руководителем группы выступил ксендз Вячеслав Борок.
С начала 2008 года это уже четвертое паломничество к месту захоронения святого Юзефата Кунцевича. За это время Рим и Ватикан посетили более 220 белорусов из разных городов и диоцезий страны.
Последнее в этом году путешествие верующих началось с посещения монастыря в польском Ченстохове, где хранится образ Матери Божьей Ченстоховской, покровительницы Польши. Белорусские верующие побывали в соборе Святого Стефана в Вене, провели экскурсию по столице Австрии. Паломники приняли участие в богослужении в Ватикане, помолились у могилы святого Юзефата Кунцевича, побывали у места захоронения святого апостола Павла, ознакомились с достопримечательностями Рима. Они также побывали в Венеции, где имели возможность принять участие в богослужении в соборе Святого Марка.
Как сообщил в интервью БелаПАН ксендз Вячеслав Борок, идея поломничества к месту захоронения святого Юзефата Кунцевича в Витебской диоцезии родилась в начале этого года. По его словам, диоцезия выступает организатором поломничества неслучайно — Юзефат Кунцевич служил в Полоцке и принял мученическую смерть в Витебске. В.Борок отметил, что подобные поломничества должны стать доброй традицией Витебской диоцезии.
Naviny.by